Раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” адбыўся 21 красавіка 2018 года на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна”.
У конкурсе прынялі ўдзел вучні з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Лагойскага раёна і дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр дзіцячай творчасці Лагойскага раёна”. Канкурсанты выступілі ў чатырох узроставых катэгорыях: 1-4 класы, 5-6 класы, 7-8 класы, 9-10 класы.
У склад журы ўвайшлі:
намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Лагойскага райвыканкама, старшыня журы Вольга Мікалаеўна Самковіч;
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Лагойскага райвыканкама, намеснік старшыні Марына Уладзіміраўна Рабацень;
член грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік;
член грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Мікалай Міхайлавіч Ляшчун.
бібліятэкар Лагойскай дзіцячай бібліятэкі Яўгенія Фурса.

Дыпломамі I ступені ўзнагароджаны:
Вільтоўская Улада, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Плешчаніцкая сярэдняя школа №2 Лагойскага раёна”, 1 узроставая катэгорыя (1-4 класы);
Курс Алена, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Плешчаніцкая сярэдняя школа №1 Лагойскага раёна”, 2 узроставая катэгорыя (5-6 класы);
Кунскі Антон, вучань дзяржаўнай установы адукацыі “Калачаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”, 3 узроставая катэгорыя (7-8 класы);
Гаманко Вера, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна”, 3 узроставая катэгорыя (9-10 класы).

Дыпломамі II ступені ўзнагароджаны:
Кравец Багдана, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Плешчаніцкая сярэдняя школа №1 Лагойскага раёна”, 1 узроставая катэгорыя (1-4 класы);
Ізбавіцель Марыя, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Косінская сярэдняя школа Лагойскага раёна”, 2 узроставая катэгорыя (5-6 класы);
Тушынская Вікторыя, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №3 г. Лагойска”, 3 узроставая катэгорыя (7-8 класы);
Лабаноўская Марыя, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Лагойска”, 4 узроставая катэгорыя (9-10 класы).

Дыпломамі III ступені ўзнагароджаны:
Рахоўская Валерыя, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Астрошыцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”, 1 узроставая катэгорыя (1-4 класы);
Кудзёлка Крысціна, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №3 г. Лагойска”, 2 узроставая катэгорыя (5-6 класы);
Сапрыгіна Кацярына, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Каменскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Лагойскага раёна”, 3 узроставая катэгорыя (7-8 класы);
Сямёнава Паліна, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Лагойска”, 3 узроставая катэгорыя (7-8 класы);
Кішкурна Кацярына, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Косінская сярэдняя школа Лагойскага раёна”, 4 узроставая катэгорыя (9-10 класы);
Буцько Любоў, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія г.Лагойска”, 4 узроставая катэгорыя (9-10 класы);
Гарохавік Наталля, вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі “Гайненская сярэдняя школа Лагойскага раёна”, 4 узроставая катэгорыя (9-10 класы).
Усе астатнія ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу.
Віншуем пераможцаў і жадаем поспехаў на абласным этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” Вільтоўскай Уладзе, Курс Алене, Кунскаму Антону і Гаманко Веры!


Вучэбна-метадычны кабінет аддзела адукацыі,
спорту і турызму Лагойскага райвыканкама








Вверх